30.07.2018 / 16:29

Былы намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны трапіць у кіраўніцтва Банка БелВЭБ 2

Тарас Надольны, які ў пачатку года пакінуў пасаду першага намесніка кіраўніка Нацбанка Беларусі, узгоднены на пасаду намесніка старшыні праўлення банка БелВЭБ. Пра гэта TUT.BY распавялі тры ўдзельнікі рынку.

Тарас Надольны (у цэнтры). Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Пасля звальнення ў студзені з Нацбанка Надольны пераехаў у офіс Банка Масква-Мінск, дзе да гэтага часу значыцца старшынёй назіральнай рады банка.

14 красавіка спецыяльная камісія Нацбанка прызнала, што кандыдытура Надольнага адпаведае кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі па наступных пасадах: кіраўнік банка або яго намеснік, член праўлення, член рады дырэктараў (назіральнай рады), незалежны дырэктар. Усе пасведчанні аб праходжанні ацэнкі адпаведнасці былі выдадзены банкіру тэрмінам на 5 гадоў.

Новае прызначэнне не прымусіла сябе доўга чакаць. Тарас Надольны ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні праўлення Банка БелВЭБ, распавялі тры ўдзельнікі банкаўскага рынку.

Гэта беларуская «дачка» расейскай дзяржкарпарацыі Знешэканоамбанк. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі яе ўзначаліў былы першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў. Ён перайшоў з урада не адзін, а са сваёй шматлікай камандай. Адна з яго першых ініцыятыў тычыліся скарачэнняў амаль паловы персаналу дзяржкарпарацыі.

«Фінансавае становішча Знешэканамбанка пасля мегабудоўляў сур'ёзна пагоршылася. Дзяржкарпарацыя, якая стваралася як інстытут развіцця, вымушана неяк рэагаваць і зніжаць выдаткі. Дзеянні «новай мятлы» відавочна закрануць і Беларусь», — сказала крыніца ў банкаўскіх колах.

Самым буйным праектам ЗЭБа ў Беларусі з'яўляецца фінансаванне будаўніцтва АЭС.

За плячыма 41-гадовага Тараса Надольнага 20-гадовы стаж працы ў Нацбанку. За гэты час ён прайшоў шлях ад эканаміста I катэгорыі да першага намесніка старшыні праўлення. У CV Надольнага значацца вучоба ў мінскіх нархозе і інязе, а таксама Венскім універсітэце.

0
Ленин / Адказаць
30.07.2018 / 16:53
Ну и отлично.
1
саен / Адказаць
30.07.2018 / 17:21
Палкоўнік... Там радавыя не ходзяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру