Расейская газавая манаполія сутыкнулася з скарачэньнем паставак газу ў Эўропу.

Экспарт расейскага газу ў мінулым месяцы скараціўся на 8,3% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Аб’ём закупак скарацілі найперш асноўныя пакупнікі — Нямеччына, Італія ды Турцыя. Іх не задаволіла рэзкае падвышэньне цэнаў зь 1 кастрычніка да $460-520 за тысячу кубамэтраў. Чакаецца, што скарачэньне закупак працягнецца ў бліжэйшыя месяцы, а асноўныя страты манаполія прагназуе ў наступным годзе і зьвязвае іх са скарачэньнем цэнаў да $360-400 для спажыўцоў у Заходняй Эўропе.

Аднак гэта не зашкодзіць «Газпрому» атрымаць у гэтым годзе рэкордны прыбытак у памеры $75-77 млрд. Манаполія разьлічвае кампэнсаваць недаатрыманы прыбытак за кошт продажу 22 млрд кубамэтраў газу Беларусі і 55 млрд кубамэтраў газу Ўкраіне па $200 і $250-400 за тысячу кубамэтраў адпаведна.

Рэальныя страты манаполія панясе ў тым выпадку, калі ўлады Расеі абавяжуць перавесьці экспартныя кантракты на расейскі рубель ужо з 1 студзеня 2009 году, піша «КоммерсантЪ». Пра тое, што гэта магчыма, учора ў пасланьні да Фэдэральнага сходу казаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. Раней пра тое ж казаў кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін.

Паводле КоммерсантЪ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0