У панядзелак, 30 ліпеня, парламент Македоніі прызначыў на 30 верасня рэферэндум адносна змены назвы краіны і сяброўства ў НАТА і Еўрапейскім Саюзе.

На ўсенароднае галасаванне будзе вынесена пытанне: «Вы падтрымліваеце сяброўства ў НАТА і ЕС, прымаючы пагадненне аб назве, заключанае паміж Рэспублікай Македонія і Грэцыяй?»

25 ліпеня Македонія пачала перамовы аб уступленні ў НАТА. Балканская краіна можа стаць 30-м сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0