Такое рашэнне прыняў Канстытуцыйны суд краіны. За курэнне марыхуаны не будуць караць нават штрафамі. Таксама гаворка ідзе пра дазвол курыць у публічных месцах. Разам з тым, вырошчваць, прадаваць або купляць марыхуану незаконна, паведамляе bbc.com.

Канстытуцыйны суд у сваім рашэнні адзначыў, што спажыванне марыхуаны з'яўляецца дзеяннем, якая абаронена правам на свабоднае развіццё асобы.

Канстытуцыйны суд Грузіі яшчэ два гады таму дазволіў жыхарам краіны ўжываць марыхуану, але ў невялікіх колькасцях. Галоўнай умовай легальнага ўжывання наркотыку быў недастатковы для продажу аб'ём. На думку суду, калі аб'ём марыхуаны не перавышае 70 грамаў, практычна немагчыма даказаць, што яе ўладальнік планаваў прадаць гэты наркотык.

Раней грузінскае заканадаўства прадугледжвала адміністрацыйную адказнасць у выпадку, калі чалавека ўпершыню лавілі на ўжыванні марыхуаны, і крымінальную пры паўторным.

Нядаўна канадскі парламент прагаласаваў за законапраект аб легалізацыі немедыцынскай марыхуаны. Канада стала другой краінай свету, дзе немедыцынскае ўжыванне гэтага рэчыва дазволілі па ўсёй краіне. Першай быў Уругвай - там марыхуану легалізавалі ў снежні 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0