Друк беларускага незалежнага навукова-папулярнага часопіса Arche можа спыніцца з-за недахопу сродкаў. Цяпер часопіс выходзіць раз на квартал, але з-за недахопу сродкаў можа цалкам перайсці ў інтэрнэт.

Рэдакцыя збірае рэсурсы, дзякуючы якім зможа працягваць выдаваць часопіс у друкаваным выглядзе і знайсці новых чытачоў.

Ахвяраваць на выданне Arche можна на краўдфандынгавай платформе Talaka.

Arche — беларускі незалежны навукова-папулярны часопіс. З’яўляецца прыкметнай з’явай сярод нацыянальных СМІ. Яго аўтарамі сталі ледзь не ўсе знакамітыя гісторыкі, палітолагі і пісьменнікі 1990—2000-х.

Першы нумар выйшаў у 1998. Часопіс знаёміць беларусаў з гісторыямі гарадоў, людзей і важных падзей. Піша аб нацыянальнай ідэнтычнасці, гісторыі і памяці пра Другую сусветную вайну, змрочных часах сталінскіх рэпрэсіяў.

ARCHE публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў і пераклады замежных аўтараў.

З’яўляецца сябрам сеткі эўрапейскіх часопісаў «Eurozine».

Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў. Спэцыялізуецца ў галіне дасьледаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0