31.07.2018 / 12:37

Генетыкі вытлумачылі раннюю старасць шматдзетных маці 20

Медыкі даўно заўважылі, што ў жанчын, якія шмат нараджалі, асабліва пасля 4—5 дзяцей, працягласць жыцця ў сярэднім скарачаецца. Амерыканскія навукоўцы пацвердзілі гэта на малекулярным узроўні, паказаўшы, што маркеры клеткавага старэння хутка назапашваюцца з кожным новым дзіцем. Пра гэта яны пішуць у артыкуле, апублікаваным часопісам Scientific Reports, перадае Naked Science.

Дэн Эйзенберг (Dan Eisenberg) і яго калегі даследавалі ключавыя і незалежныя адзін ад аднаго паказчыкі клеткавага старэння — даўжыню целамер (канцавых участкаў храмасом, якія скарачаюцца з кожным дзяленнем клеткі, пакуль канчаткова не блакуюць магчымасць дзяліцца) і эпігенетычныя маркеры (хімічныя мадыфікацыі ДНК, якія назапашваюцца з цягам жыцця).

Аб'ектам даследавання сталі маладыя жанчыны з Філіпін у веку ад 20 да 22 гадоў: больш за 800 для першага даследавання і амаль 400 — для другога.

Праца паказала, што маркеры старэння назапашваюцца хутчэй з кожнымі родамі, павялічваючы «біялагічны век» клетак жанчыны на тэрмін ад паўгода да двух гадоў. Як ні парадаксальна, але на працягу самой цяжарнасці маркеры клеткавага ўзросту, наадварот, дэманстравалі нечаканую часовую «маладосць».

Хутчэй за ўсё, гэта звязана з маштабнымі працэсамі перабудовы імуннай сістэмы, якія праходзіць арганізм маці ў перыяд цяжарнасці і пасля яе. Навукоўцы таксама адзначаюць, што гэтыя эфекты выявіліся так ярка, магчыма, у сувязі з цяжкімі ўмовамі жыцця доследных, частага недахопу ежы і фізічнымі нагрузкамі. У развітых краінах, дзе дэфіцыту прадуктаў не назіраецца, змены могуць быць не так яскрава выяўленыя.

7
яя / Адказаць
31.07.2018 / 13:23
Ерунда. 
Прабабка -11 детей - 84 года жизни.
Бабка - 5 детей - 82 года.
Бабулечка - 4 ребенка - 74 года.

Норм всё, короче.
6
Leikobel / Адказаць
31.07.2018 / 13:36
Мая бабуля Хартына нарадзiла I выгадывала 8 дзяцей, правда у весцы 93 гады....
9
Павал / Адказаць
31.07.2018 / 14:24
Leikobel , не парауноувайце той час з той экалогiяй без аэс,заводау,iнтэрнэтау з натуральнай ежай а так рацыя есць,гляджу на шматдзетных дык,прабачце,у 35 выглядаюць на 50,тлустыя,ня стройныя з рыфленымi нагамi ды вiсячымi грудзьмi,жаночага у iх не успрымаецца успрымаеш яй нейкага байца вопытнага прайшоушага вайну
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру