Жыхарка Слаўгарада (Магілёўская вобласьць) Раіса Ганчарова выратавала чалавека ад сьмерці, а дапамог ёй у гэтым сабака. Пра гэта распавялі ў Слаўгарадзкім раённым аддзеле па надзвычайных сытуацыях.

Раіса Ганчарова зьбірала ў лесе грыбы, Раптам перад ёй зьявіўся сабака, які сваімі паводзінамі быццам бы клікаў кабету за сабой.

Жанчына пайшла сьледам і хутка пабачыла непадалёк ад лясной сьцежкі каня і перакулены воз. Мужчыне, што ляжаў пад ім, пераціснула шыю, ён хрыпеў і зусім ня мог рухацца. Жанчына адсунула павозку і дапамагла вызваліцца чалавеку. Потым выклікала «хуткую».

Цяпер жыцьцю таго мужчыны нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?