Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 мая 2018 года склала 42,3 млрд рублёў і вырасла ў параўнанні з пачаткам 2018 года на 87,3 млн рублёў, або на 0,2%.

Замежная ж дзяржаўная пазыка па стане на 1 мая 2018 года склала 16,4 млрд. даляраў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 315,6 млн. доляраў (з улікам курсавых розніц), або на 1,9%, паведамляе Мінфін.

У студзені-красавіку 2018 года былі прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 990,5 млн. даляраў ЗША:

- 600,0 млн. даляраў ЗША - еўрааблігацыі;

- 313,6 млн. даляраў ЗША - урада і банкаў Расійскай Федэрацыі;

- 42,3 млн. даляраў ЗША - МБРР;

- 33,1 млн. даляраў ЗША - банкаў КНР;

- 1,5 млн. даляраў ЗША - ЕБРР і ПІБ.

Пагашэнне замежнай дзяржаўнай пазыкі ад пачатку 2018 года склала 1 235,1 млн. даляраў ЗША:

- 800,0 млн. даляраў ЗША - еўрааблігацыі;

- 179,3 млн. даляраў ЗША - банкі КНР;

- 137,1 млн. даляраў ЗША - Урад Расійскай Федэрацыі;

- 88,3 млн. даляраў ЗША - ЕФСР;

- 29,3 млн. даляраў ЗША - МБРР;

- 0,7 млн.долараў ЗША - ЗША;

- 0,4 млн.даляраў ЗША - ЕБРР і ПІБ.

Унутраная дзяржпазыка па стане на 1 мая 2018 года склала 9,4 млрд рублёў, павялічыўшыся ад пачатку года на 261,8 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 2,9%.

За студзень-красавік 2018 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 186,7 млн даляраў ЗША. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 126,9 млн даляраў ЗША і 23,1 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0