Усё гэта ўчыніла жанчына ў адной з вёсак Слуцкага раёна, паведамляе kurjer.info. Жанчына была цвярозая, але растлумачыць свае паводзіны яна не змагла.

Падрабязнасці распавяла Таццяна Чорная, старшы следчы Слуцкага РУУС. Падазраваная (45-гадовая мясцовая жыхарка) і пацярпелая (44-гадовая салігарчанка) — суседкі. Вяскоўка праз агарод прыбегла ў двор да салігарчанкі, бегала па тэрыторыі, а потым схапіла з кучы цагліну і кінула яе ў BMW X5. Калі на вуліцу выйшла гаспадыня са сваякамі, што якраз былі ў гасцях, жанчына ўцякла праз двары і агароды суседзяў.

Каб схавацца ад міліцыі, яна скокнула ў калодзеж на сваім падворку. Даставалі яе адтуль супрацоўнікі МНС.

«Напярэдадні канфлікту ў суседак не было. А сама падазраваная так і не змаглі патлумачыць прычыну сваіх паводзін. Жанчына раней не трапляла ў поле зроку міліцыі. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа за хуліганства. Ёй пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі», — распавяла Таццяна Чорная.

Гэта адбылося 29 ліпеня каля 16 гадзін у адной з вёсак Слуцкага раёна. Нагадаем, у гэтыя дні ў Беларусі ўсталявалася гарачае надвор'е, з-за якога сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0