31.07.2018 / 14:42

У Маскве абрабавалі кватэру саліста гурта «Бі-2»

Суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што сума шкоды пакуль не вызначана, сам Ягор Бортнік (Лёва) знаходзіцца ў Іспаніі, піша tass.ru.

Злодзеі ўскрылі маскоўскую кватэру саліста рок-гурта «Бі-2» Лёвы (Ягора Бортніка), пакуль музыка знаходзіцца ў ад'ездзе. Пра гэта паведаміла ў аўторак крыніца, блізкая да артыста.

«Так, гэта праўда, — сказаў суразмоўца агенцтва, адказваючы на пытанне ТАСС аб тым, што адбылося. — Спрацоўвала сігналізацыя. Лёва ў Іспаніі». Па словах крыніцы, сума шкоды пакуль не вызначана.

Гурт «Бі-2» быў заснаваны ў 1988 у Бабруйску, але актыўная дзейнасць калектыву пачалася пасля пераезду удзельнікаў калектыву — Шуры і Лёвы — у Расію ў 1999. На рахунку «Бі-2» дзесяць альбомаў, апошні з якіх — «Гарызонт падзей» — выйшаў у верасні 2017.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру