31.07.2018 / 14:57

9 жніўня — Арт Сядзіба ладзіць фэст лекцый «Менск слухае» 1

9 жніўня «Арт Сядзіба» ладзіць фестываль лекцый «Менск слухае». Мерапрыемства пройдзе ў дворыку Палаца мастацтваў ад 15:00 да 22:00. Акрамя лекцый у праграме будуць майстар-класы і адкрытыя інтэрвію дасведчаных спецыялістаў у сферы культуры і прасоўванні сваіх праектаў.

Як за год зрабіць два статысячныя фестывалі?

Як заўжды збіраць тысячы лайкаў у сацыяльных сетках?

Як знайсці спонсараў?

Як зрабіць свой горад насычаным на культурніцкія падзеі?

Як ідэю ператварыць у паспяховую падзею?

Пра гэта ўсё будзем размаўляць на «Менск слухае». «Менск слухае» — гэта першы крок ад ідэі да падзеі.

Асноўныя лектары:

Уладзімір Булаўскі;

Вольга Жукевіч;

Павел Белавус;

Франак Вячорка;

Воля Смок.

А таксама: Марыя Рагалевіч, Лас Вкуснас і іншыя.

Зарэгістравацца можна тут.

Падзея ў VK і FB.

0
антось / Адказаць
31.07.2018 / 20:00
крута!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру