31.07.2018 / 15:41

Мужчына ў Нью-Ёрку падпаліў запраўку паперкай ВІДЭА 2

Паліцыя шукае невядомага мужчыну, які зладзіў пажар на запраўцы ў Нью-Ёрку. Відэа з месца здарэння распаўсюдзіла паліцыя горада, паведамляе The Independent.

На кадрах бачна, як малады чалавек пачынае ліць паліва ў каністру, затым трохі пралівае на падмурак тэрмінала, а пасля цалкам аблівае яго бензінам. Потым хуценька падпальвае паперку, якую ўвесь гэты час трымае ў руцэ, і кладзе яе ў лужыну.

Паліва ў момант успыхвае, так што падпальшчык ледзь паспявае адбегчы. У выніку здарэння пацярпеў адзін чалавек, які знаходзіўся побач. 21-гадовага хлопца даставілі ў бальніцу з моцнымі пашкоджаннямі.

Паводле паліцыі, падпальшчык збег. Адзначаецца, што ён прыехаў на запраўку ў раёне Стэйтэн-Айленд на сінім мінівэне.

0
Ковбой / Адказаць
31.07.2018 / 17:54
Трамп правильно всё делает.
0
Гісторык / Адказаць
01.08.2018 / 16:15
Трэвар Філіпс!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру