Улады Эстоніі рыхтуюцца адказаць на кібератакі на свае структуры, у арганізацыі якіх абвінавачваюць Расію. Спецыяльна для гэтага краіна ўслед за хаўруснікамі ў НАТА стварае падраздзяленні кібервойскаў.

Інтэнсіўнасць хакерскіх нападаў, адзначаюць у Таліне, за апошні год узрасла на 20%. У новую структуру арміі Эстоніі ўжо залічылі 300 чалавек, узначальваць падраздзяленне будзе генерал Андрэс Херк.

У Эстоніі знаходзіцца цэнтр кіберабароны НАТА, дзе летась праходзілі першыя кібервучэнні для кіраўнікоў міністэрстваў абароны Еўрасаюза.

У 2007 годзе ўрадавыя серверы, банкі і СМІ Эстоніі сталі ахвярамі буйной хакерскай атакі. Талін абвінаваціў у гэтым Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?