Mail.Ru Group спыніў распрацоўку і падтрымку браўзера «Аміга». Сервіс праіснаваў каля 7 гадоў і за гэты час стаў мемам за сваю дакучлівасць.

У інтэрнэт-кампаніі патлумачылі рашэнне закрыць «Аміга» супрацоўніцтвам з нядобрасумленнымі партнёрамі, якія выкарыстоўвалі «шэрыя» схемы для прасоўвання браўзера. Як мяркуюць у кампаніі, з-за гэтага ў карыстальнікаў з'явіліся негатыўныя асацыяцыі з «Аміга».

Пры гэтым Mail.Ru Group лічыць перспектыўнай рынкавую нішу браўзераў і не выключае магчымасць таго, што праца ў гэтым кірунку працягнецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0