31.07.2018 / 18:08

Семья Кашкуревичей ищет хозяев своим питомцам Брехту и Пляме 6

«Шукаю гаспадароў для меціса ірландскага ваўкадава. Брэхту каля 6 год, 80 см у карку. Калі сабаку быў год, ён трапіў пад машыну і моцна пакалечыў таз, тады і трапіў да нас з Тодорам. Усё вылечылі, але таз троху крывы і дагэтуль пабойваецца машын… Па характары ён спакойны, любіць знаходзіцца побач з людзьмі і сваёй сяброўкай Плямай.

Пляма — дваравая сучка, які ўзрост — невядома, але, падаецца, не старая, жыве ў нас каля 4 гадоў… Бязмерна закахана ў Брэхта. Пляма — 56 см у карку. Вельмі жвавая, закаханая ва ўсіх, каго прызнала за сваіх (астатніх, асабліва катоў, таксама моцна ненавідзіць), мае кепскую рысу — клептаманія… Мабыць, раней жылося ёй блага, бо напачатку ўсяго баялася, не ведала, што такое пяшчота, была ўражана, калі я яе першы раз пагладзіла, не магла есці з міскі (крала адтуль)…

Шкада, што і мы не можам застацца з імі. У мяне дык рвецца сэрца… Але я зарас жыву ў аднапакаёўцы. Думала, змагу ўзяць хоць каго аднаго, але мая котка нарадзіла кацянятаў, таму сабака зараз для нас не варыянт», — пішуць гаспадары Брэхта і Плямы.

Калі вас зацікавіў лёс гадаванцаў сям'і Кашкурэвічаў, званіце на нумар +375 29 6602784 (Тодар).

2
Маша / Ответить
31.07.2018 / 21:10
Вы котят разводите? 
1
Константин / Ответить
31.07.2018 / 21:16
Господа ! Мы в ответе за тех,кого приручили.Причиной разлуки может быть только смерть.Мы ,например,в отпуск вместе не ездим,потому что раньше взяли собаку,возможно,поддавшись минутному порыву.Любовь-это терпение.Кому нужны чужие взрослые собаки?
1
госць / Ответить
01.08.2018 / 00:49
Добра, калі вам пашчасціць знайсці новага гаспадара з умовамі..., але ж рыхтуйцеся да горшага для вас- забіраць сабак у аднапакаёўку. Бо сяброў не кідаюць. Гэта ўсё ж здрада, нават калі цяжкія абставіны. Котку ж трэба было стэрылізаваць. Разводзіць кацянят - гэта неяк несучасна і безадказна... Шкада сабак.
Показать все комментарии/ 6 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера