31.07.2018 / 21:26

Фестываль Freaky Summer Party сабраў у Мінску тысячы шчаслівых людзей — вельмі шмат ФОТА 19

Юбілейны дзясяты артпікнік Freaky Summer Party прайшоў у мінскім парку Дрымлэнд. Два дні самых разнастайных актыўнасцяў: музыка, адукацыйныя лекцыі, экстрым, стрыт-фуд, фотазоны, дзіцячыя майстар-класы, тэатр, конкурсы ад спонсараў… І шмат прыгожых людзей.

10 год таму на пікніку за горадам 28 чалавек сабраліся пагуляць у фрысбі. Гады ішлі, а людзей збіралася ўсё больш, сам пікнік перабраўся ў Мінск, дадаваліся розныя актыўнасці, спонсары, геаграфія музычнага лайнапу разраслася да 20 краін, а апошнія гады фестываль наведвае ўжо некалькі тысяч чалавек.

Сёлета на фестывалі выступілі беларускія гурты «Петля Пристрастия» і Shuma, а таксама ўкраінская спявачка Луна, расійскі індзі-гурт «Pompeya», поп-панк і эма-трыа «Пасош», бельгійцы Warhaus.

Фоты Волі Афіцэравай

11
Она / Адказаць
31.07.2018 / 22:18
Шикарные фото))
1
Cтас пiуное брушка . / Адказаць
31.07.2018 / 23:14
Упечатлiла Бася , у круглых сонечных акулярыках, з рагуляй iз двух пальцау, i ботакс трубачкой ... цяпер буду трызнiць, запау канкрэтна . ЗЫ. мае кантакты 01-02-03-
8
garm / Адказаць
31.07.2018 / 23:20
агра тусыч патярпелых )
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру