Рух у кірунку Гродна на часткі трасы М6, побач са Скідзелем, будзе часова абмежаваны 1 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На 241-м кіламетры трасы Мінск-Гродна ў гэты дзень пройдзе следчы эксперымент. Ад 10 да 11 гадзін рух транспарту ў раёне вёскі Пясчанка будзе абмежаваны.

Кіроўцаў просяць ўлічваць гэтую інфармацыю, выбіраючы маршрут для руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0