Федэральны суд штата Вашынгтон часова заблакаваў публікацыю інструкцый па зборцы зброі на 3D-прынтары, піша bbc.com.

Раней амерыканская НКА Defense Distributed, якая бароніць права на свабоду інфармацыі, выклала у інтэрнэт чарцяжы для раздрукоўкі зброі на 3D-прынтарах.

Ад 1 жніўня 2018 дзяліцца такімі дакументамі стала цалкам законна, аднак некалькі амерыканскіх штатаў пачалі барацьбу супраць падобнай практыкі.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, пасля рашэння суда Defense Distributed спыніла загружаць чарцяжы для стварэння зброі ў сеціва.

У панядзелак дзевяць штатаў падалі пазоў да адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, а таксама арганізацыі Defence Distributed і «Фонда імя другой папраўкі да констытуцыі» з мэтай забараніць свабодны распаўсюд чарцяжоў зброі для 3D-прынтараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0