Кампанія Wargaming прэзентавала на прэс-канферэнцыі ў Мінску новую карту для World of Tanks, якая называецца «Мінск», піша tut.by.

Карту прадставілі ў ратушы на плошчы Свабоды.

Над картай працавала больш за 45 спецыялістаў, праца ішла больш за 10 месяцаў. Больш за 95 дэталізаваных аб'ектаў ствараліся менавіта для гэтай карты. Яе памер - 1 км на 1 км.

Разглядаліся розныя лакацыі - чыгуначны вакзал, Траецкае прадмесце, плошча Перамогі, але ў рэшце рэшт спыніліся на апошнім варыянце. Распрацоўшчыкі выбралі перыяд 60-х гадоў мінулага стагоддзя, бо даваенны горад быў бы слабапазнавальным.

Карту стваралі у тым ліку пры дапамозе здымка з амерыканскага самалёта-шпіёна, зробленага ў 1965 годзе. Гэта была самая наглядная і дэталізаваная выява цэнтра горада, якую змаглі прадаставіць гісторыкі (памер файла - 65 МБ).

Згодна з легендай, у горадзе праходзіць вучэбная эвакуацыя, вуліцы апусцелі, неба патрулюе авіяцыя. Для аптымізацыі гульнявога працэсу распрацоўнікам прыйшлося трохі адысці ад рэальных памераў і адлегласцяў паміж аб'ектамі. Напрыклад, паменшыць адлегласць паміж паркам Горкага і Оперным тэатрам.

Дакладных тэрмінаў з'яўлення карты ў гульні Wargaming не называе, але гэта павінна адбыцца да пачатку верасня - Дня горада Мінска.

Фактычна ўсе ключавыя аб'екты на карце - неразбуральныя, гэта была прынцыповая пазіцыя распрацоўшчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0