01.08.2018 / 10:56

Чаму над Мінскам да ночы лёталі транспартнікі? Разбіраемся 33

Многія звярнулі ўвагу, што 31 ліпеня над сталіцай, пачынаючы недзе з 16 гадзін, амаль няспынна ляталі транспартныя самалёты. 

Прычына палётаў транспартнікаў была вельмі празаічнай. Як патлумачылі «Нашай Ніве» людзі, якія ў свой час ляталі на транспартніках, гэта звычайная трэніроўка ў «Мачулішчах». 

«Іл-76 адпрацоўваў глісаду [заход на пасадку — «НН»] над горадам. Гэта вялікі самалёт, які цяжка не заўважыць. Але глісаду ён адпрацоўвае шмат разоў цягам трэніроўкі. Калі трэніруюцца некалькі самалётаў, напрыклад — тры, можа падацца, што ў небе сапраўды няспынны канвеер транспартнікаў. Гэта робіцца да ночы, бо адпрацоўваюцца глісады ў розных умовах бачнасці. Ідэальна, калі б яшчэ дождж пайшоў», — патлумачыў нам лётчык. 

Міністэрства абароны на пытанне «Нашай Нівы» пакуль не адказала, але вядома, што з 28 ліпеня па 11 жніўня адбываюцца Міжнародныя вайсковыя гульні на тэрыторыі адразу шасці краін: Ірана, Расіі, Азербайджана, Беларусі, Казахстана і Кітая. 

ІЛ-76. Фота mil.by.

nn.by

9
чавус / Адказаць
01.08.2018 / 11:01
Прыгожая лапша
2
Справедливый / Адказаць
01.08.2018 / 11:04
"А город подумал..."
(с)
7
Бенедзікт / Адказаць
01.08.2018 / 11:08
 "Міжнародныя вайсковыя гульні на тэрыторыі адразу шасці краін: Ірана, Расіі, Азербайджана, Беларусі, Казахстана і Кітая." --------------------------------- Беларусь у гэтай кампаніі выглядае, як прыкладна Данія ці Бельгія ў атачэньні Буркіна-Фасо, Малаві, ЦАР, Паўднёвага Судана і Танзаніі.




Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру