01.08.2018 / 11:30

У ліпені 180 беларусаў не выпусцілі з краіны

«Штодня ў ліпені зрываліся ў сярэднім па 6 паездак за мяжу з-за прадастаўлення грамадзянамі на мяжы несапраўдных пашпартоў. Сярод праблемных дакументаў першае месца займаюць старыя, размаляваныя, падраныя — сапсаваныя уладальнікам. Іх больш за 90. На другім месцы — каля 70 пратэрмінаваных дакументаў. Сярод іх амаль чатыры дзясяткі сталі несапраўднымі ў выніку замены прозвішча пасля рэгістрацыі шлюбу. Таксама было 12 дакументаў, якія знаходзіліся ў спісе згубленых ці скрадзеных», — распавялі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Спецыялісты нагадалі, што пры змене прозвішча пашпарт неабходна памяняць на працягу месяца.

Усяго з пачатку лета памежнікі выявілі каля 400 несапраўдных дакументаў. Іх уладальнікі належным чынам не падрыхтаваліся да замежных паездак, праігнаравалі рэкамендацыі праверыць пашпарты на наяўнасць старонніх запісаў, размытасцяў і іншага. У выніку яны былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру