Як піша прэс-служба МНС, 31 ліпеня а 16:00 капітан МНС Максім Новікаў бавіў вольны ад службы час на вадаёме ў Клімавічах. Раптам ратавальнік заўважыў, як за дзесяць метраў ад берага пачалі тапіцца маці з дачкой: дзяўчынка павісла ў маці на плячах, і яны абедзве апускаліся пад ваду.
Работнік МНС кінуўся ім на дапамогу. Дзяўчынка не адпускала маму, таму, падплыўшы да іх, ратавальнік нырнуў у ваду, прыўзняў абедзвюх, выцягнуў на бяспечную глыбіню, а затым — на бераг вадаёма. Ад медыцынскай дапамогі выратаваныя адмовіліся.
Максім Новікаў - начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Касцюковіцкага райаддзела МНС. Служыць ад 2006 года.
0
0
0
0
0
0