Ці трэба Беларусі вырабляць значна больш сельгаспрадукцыі, чым цяпер? Пра гэта паразважаў кіраўнік дзяржавы, які сёння інспектуе ўборку зернавых на Міншчыне. «Мы не будзем фарсіраваць гэта, таму што прадаць цяжка, цытуе Лукашэнку БелТА. — Вы бачыце, як мы прабіваемся на кітайскі рынак, дыверсіфікуем продажы харчавання па ўсім свеце, каб не залежаць ад аднаго расійскага рынку. Мы ідзём ва ўсе пункты для таго, каб прадаць тое, што мы сёння вырабляем з лішкам». Аднак у перспектыве, упэўнены кіраўнік дзяржавы, прадукты харчавання будзе запатрабавана ў свеце ўдвая: «Афрыка падымаецца, той жа Кітай будзе спажываць нямала. Як толькі ўбачым, што трэба больш, мы павялічым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0