У Брагіне кранаўшчыку падчас працы стала дрэнна, яго знялі ратавальнікі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Інцыдэнт адбыўся 31 ліпеня. «Кранаўшчыку стала блага падчас дэмантажу вежавага крана на вышыні 6-7 метраў ад зямлі. Ратавальнікі раённага падраздзялення МНС спусцілі мужчыну і перадалі яго работнікам хуткай дапамогі», - распавялі ва ўпраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0