Супрацоўнікі расійскага нацпарка «Берынгія» на Чукотцы знялі на відэа шэрага кіта, які для кармлення падплыў шчыльна да берага і «чухаецца» аб гальку, піша ria.ru.

«У роліку бачна, як шэры кіт зачэрпвае (усмоктвае) і фільтруе грунт, пры гэтым паспяваючы чухацца аб гальку каля мыса Чапліна на Чукоцкім паўвостраве», - гаворыцца ў паведамленні нацыянальнага парку.

Навукоўцы адзначаюць, што шэры кіт не баіцца карміцца на плыткаводдзі і часам зачэрпвае грунт нават каля самай кромкі берага. Кіт не рызыкуе апынуцца цалкам на сушы, бо мае функцыю «задняга ходу»: рухаючы адначасова галавой і хваставым плаўніком, ён можа «выпаўзці» амаль з любога плыткаводдзя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0