У Брэсце ўлады не далі дазвол на правядзенне ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў 5 жніўня мітынгу супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода «АйПауэр».

Пра гэта «Брэсцкай газеце» паведаміў адзін з заяўнікаў мітынгу, праваабаронца Раман Кісляк.

«У сувязі з правядзеннем запланаванага раней спартыўнага свята «Дэсант за здаровы лад жыцця!», прысвечанага Дню дэсантнікаў і спецыяльных сіл Рэспублікі Беларусь, правядзенне мітынгу супраць акумулятарнага завода па паказаным вамі адрасе 5 жніўня не дазваляецца», - гаворыцца ў адказе.

Нагадаем, у правядзеньні мітынгу 29 ліпеня ў гэтым жа парку ўлады адмовілі з-за святочнага канцэрта творчых калектываў Брэста.

Менавіта ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшло адзінае мерапрыемства супраць завода, якое дазволілі гарадскія ўлады. Мітынг «Брэстчанкі супраць свінцу» адбыўся ў канцы красавіка і сабраў каля 2 000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0