Суд Ленінскага раёну Берасьця спыніў адміністратыўную справу берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. Яго вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыянтам, паведамляе «Свабода».

Сяргей Пятрухін, архіўнае фота.

Сяргей Пятрухін, архіўнае фота.

Судзьдзя Аляксандар Семянчук палічыў, што ў дзеяньнях Сяргея Пятрухіна ня было складу адміністратыўнага правапарушэньня. Сяргей Пятрухін заяўляў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, якое ня было прынятае. Пасьля гэтага блогер на знак пратэсту пакінуў судовую залю.

Да суду блогер казаў, што ня лічыць сябе вінаватым, бо ён «не аказваў ніякага непадпарадкаваньня міліцыянтам, а толькі хацеў дачакацца свайго адваката, ды азнаёміцца з санкцыяй пракурора, якую міліцыянты адмовіліся даць у рукі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?