Удзельнікаў расійскай здымачнай групы, якіх забілі ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, перад расправай выкралі і дапыталі, паведамляе партал Palmarescentrafrique.com са спасылкай на ўласныя крыніцы. Сайт таксама апублікаваў фатаграфію з трупамі.
Паводле яго інфармацыі, да забойства журналіста Архана Джэмаля, рэжысёра Аляксандра Растаргуева і аператара Кірыла Радчанкі датычныя баявікі мусульманскай групоўкі «Селека», якія кантралююць наваколлі горада Дэкоа.
Выданне адзначае, што рашэнне расіян ехаць без суправаджэння было «вялікай памылкай».
0
0
0
0
0
0