Супрацоўнікі папраўчай калоніі №5 у Забайкальскім краі збілі зняволеных пасля матчу Расія — Харватыя, які прайшоў у рамках чэмпіянату свету па футболе, паведамляе «Новая газета».

«Усе яны былі ў стане алкагольнага ап'янення, а дакладней, ад іх пахла перагарам. Усе яны былі засмучаныя тым, што расійская футбольная каманда напярэдадні прайграла Харватыі і, мабыць, таму вырашылі спагнаць на мне сваю прыкрасць», — распавёў адзін з асуджаных, дадаўшы, што яго штурхалі і катавалі электрашокерам як мінімум пяць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0