Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў разгледзець магчымасць увядзення мытаў у 25% на імпарт кітайскіх тавараў і паслуг на суму $ 200 млрд. Пра гэта гаворыцца ў заяве гандлёвага прадстаўніка ЗША Роберта Лайтхайзера, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле яго словаў, увядзенне мыт у памеры 25% замест запланаваных раней 10% ужо абмяркоўваецца, слуханні па гэтым пытанні пачнуцца ў жніўні.

ЗША абвінавачваюць Кітай у крадзяжы амерыканскай інтэлектуальнай уласнасці, тэхналогій і ажыццяўленні несправядлівай гандлёвай практыкі. У сувязі з гэтым у чэрвені ЗША ўвялі 25-працэнтныя мыты на імпартаваныя з Кітая тавары на суму $ 50 млрд.

Як адзначыў Роберт Лайтхайзер, замест таго, каб прыслухацца да довадаў ЗША і змяніць паводзіны, Кітай увёў меры ў адказ супраць амерыканскіх фермераў і прадпрыемстваў, што закранула 40% амерыканскага экспарту ў Кітай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0