02.08.2018 / 10:44

Жыхар Калінкавіч не змог зняць з пальца пярсцёнак і выклікаў МНС ВІДЭА

У Калінкавічах ратавальнікі дапамаглі 16-гадоваму хлопцу зняць з пальца пярсцёнак, паведамілі БелТА у Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Ратавальнікі Гомельскага гарнізона 1 жніўня двойчы выязджалі па паведамленнях, звязаным з аказаннем дапамогі ў зняцці пярсцёнкаў з пальцаў. Другі такі выпадак адбыўся ў Нароўлі. Там дапамога спатрэбілася жанчыне 1967 года нараджэння.

У абодвух выпадках з-за ацёкаў пальцаў самастойныя спробы зняць пярсцёнкі былі беспаспяховымі. Дапамаглі толькі ратавальнікі. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру