02.08.2018 / 12:29

Пояс булгарскі, меч скандынаўскі, грошы арабскія — як жыў беларускі вайсковец тысячу год таму 18

Падчас археалагічных раскопак на паселішчы каля вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна знойдзены дом дружынніка X стагоддзя, паведаміў БелТА кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Павел Кенька.

Каля Гальшан знаходзіцца комплекс археалагічных помнікаў, які ўключае гарадзішча, селішча і тры курганныя групы.

Мястэчка Гальшаны ўпершыню згадваецца ў «Хроніцы Быхаўца».

«У гэтым годзе падчас раскопак на паселішчы ўдалося знайсці жылую пабудову X стагоддзя.

Яна ўяўляе сабой два ланцужкі падмурка з буйных валуноў, печ-каменку, агмень для гатавання ежы, а таксама канструкцыю з буйных плоскіх камянёў, прызначэнне якой яшчэ трэба будзе высветліць», — сказаў Павел Кенька.

Такія пабудовы сустракаліся ў найбольш важных цэнтрах беларускага і літоўскага Панямоння (Ваўкавыску, Крэве, Навагрудку, Вільні).

У пабудове знойдзеныя прадметы, якія датуюцца X стагоддзем: паясныя накладкі на дружынны пояс з Волжскай Булгарыі, фрагмент похвы мяча са Скандынавіі, фрагмент срэбнага дырхема, адбітага ў Арабскім халіфаце, гірка для ўзважвання срэбра, фрагмент бранзалета і гузік на кафтан з Кіева.

Гэты набор артэфактаў — рэчы дружынніка, якія маюць як паўночнае (скандынаўскае), так і паўднёвае (хазарска-вугорскае) паходжанне і якія адлюстроўваюць моду таго часу.

1
ўантуфры / Адказаць
02.08.2018 / 13:01
Тая абставіна, што пры РІ, СССР і лукашэнкаўскай уладзе усе старажытныя знаходкі па нейкай логіцы адносяцца толькі да 10 стагоддзя і не глыбей, ужо набіла аскоміну, 10 стагоддзе - час хросту русі. Булгарскі пояс падобны да поясу рымскага салдата. Па атрыбутах знойдзеныя артэфакты маюць падабенства да артэфактаў, знойдзеных у курганах так званай разана-окскай культуры, адзін у адзін - сумесь раманскай і скандынаўскай культур. Але відаць у Расеі дазволена ідэнтыфікаваць па часу глыбей - курганы датуюцца 7-м стагоддзем. Арэал разана-окскай культуры шчыльна прылягае да арэалу ВКЛ - Твярской, Магілёўскай і Смаленскай абласцей. А гэта дае падставу казаць, што продкам беларусаў была летапісная літва аж з 7 стагоддзя. І ніякай Русі тады нават не пахла.
10
гыгыгы. / Адказаць
02.08.2018 / 13:40
усе проста.
як писау адзин перс таго часу - "русы
грабили и брали у палон славян, иншыя плямены и увогуле усих - хто им траплялуся, потым вывазили  "на волгу и у булгар" и прадавали там".

6
Павел / Адказаць
02.08.2018 / 14:00
Видимо дружинник был варягом, то есть Скандинавом. Отсюда и скандинавский меч. Ну а деньги и проч. из награбленного.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру