Помнік волату Іллю Мурамцу адкрылі ў чацвер у кіеўскім парку «Муромец» (былы парк «Дружбы народаў») на Труханавым востраве пасярэдзіне Дняпра, піша tass.ru.

Герой рускіх былін паўстае ў даспехах на кані, на дрэўку яго дзіды лунае сцяг з выявай «Трызуба». Бронзавая скульптура, усталяваная на гранітным пастаменце на ўзгорку, важыць больш за дзве тоны, вышыня да вастрыя дзіды — сем метраў.

«Ілля Мурамец — гэта наш волат, наша гісторыя, якую спрабуюць выкрасці», — казаў на адкрыцці мэр Кіева Віталь Клічко.

Украінскія даследчыкі атаясамліваюць Іллю Мурамца са святым Іллёй Пячэрскім з Чарнігаўшчыны, мошчы якога спачываюць у Кіева-Пячэрскай лаўры. Згодна з гэтай версіяй, Ілля нарадзіўся недалёка ад Кіева — у Мораўску (Маравійску) пад Чарнігавам, які ў старажытнасці называўся Мурамскам, паміж 1150 і 1165 гадамі. А загінуў ва ўзросце 40—55 гадоў, як мяркуюць, пры ўзяцці Кіева князем Рурыкам Расціславічам у 1204 годзе, калі Пячэрская лаўра была разгромленая саюзнымі Рурыку полаўцамі. Прычынай смерці стаў удар дзіды ці мяча ў грудзі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0