Рамонт пашкоджанага моста на МКАД у раёне Лошыцы завершаць да 1 кастрычніка, паведаміў карэспандэнту БелТА выканаўца абавязкаў дырэктара прадпрыемства «Гораўтамост» Аляксандр Анцыпяровіч.

«Плануецца замяніць усе сем бэлек, уключна з той, што лопнула. Пасля гэтага рух па ўнутраным кальцы будзе адноўлены», — сказаў Анцыпяровіч.

1 жніўня на мосце МКАД ў раёне перасячэння Ігуменскага тракту з кальцавой правалілася праезная частка дарогі ў трэцяй паласе руху ўнутранага кальца. Гэта выклікала транспартныя заторы на МКАД і прылеглых вуліцах.

У дадзены момант рух па мосце арганізаваны па знешнім кальцы. Пашкоджаную бэльку, каб не абвалілася, падтрымлівае часовая металічная апора. Грамадскі транспарт, маршрут якога ідзе праз развязку, пусцілі ў аб'езд Лошыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0