У чацвер у Мінскім абласным судзе пачаўся допыт абвінавачаных па справе экс-начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча, піша tut.by.

Сам Барысевіч на гэтай стадыі ад паказанняў адмовіўся. Дзяржабвінаваўца абвясціў паказанні экс-начальніка ГУСР, дадзеныя на стадыі папярэдняга следства.

Першы эпізод - абвінавачванне ў атрыманні хабараў ад кіраўніка ААТ «Жывінка» Сяргея Бярэзінскага і экс-калегі Барысевіча Лісоўскай, якую працаўладкавалі дырэктарам крамы № 5 «Жывінка». Сума хабараў, паводле следства, 21 тысяча рублёў.

Барысевіч падчас допыту адмаўляў прыём грошай ад Бярэзінскага і Лісоўскай, сёння ён заявіў, што часткова віну прызнае. Адмаўляў Барысевіч на допыце і перадачу Лісоўскай грошай на пакрыццё нястачы ў памеры 1 млрд недэнамінаваных рублёў, выяўленай у 2015 годзе. На наступным допыце ён заявіў, што грошы ўсё-ткі перадаваў - але гаворка ішла пра тое, што ён пазычыў Лісоўскай 20 тыс. даляраў на пакрыццё нястачы.

Барысевіч на допытах таксама адмаўляў атрыманне хабараў ад усіх дырэктараў камбінатаў школьнага харчавання. Сёння ён пацвердзіў гэтыя паказанні часткова.

На большасць пытанняў аб прызначэннях, звальненнях спецыялістаў чыноўнік адказвае, што не памятае.

Не ўспомніў Барысевіча і пра абставіны набыцця браніраванага Mercedes-Benz 600, які ён купляў супольна з грамадзянінам Аляксандрам Касоўскім.

На пытанне, за якія грошы купіў два аўтамабілі (Mitsubishi Pajero і Mercedes-Benz ML 350), кватэру на праспекце Пераможцаў, матацыкл Harley Davidson, Барысевіч растлумачыў, што кватэра набытая ў крэдыт, адну машыну набыў цесць, на другую ён назбіраў сам, а матацыкл належыць жонцы сябра.

Не ўспомніў Барысевіч на допыце і свае задачы і абавязкі як кіраўніка ГУСР.

Як раней паведамлялася, Мінскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Барысевіча, якога абвінавачваюць у карупцыі, 30 ліпеня.

Чытайце таксама:

Пагражаў, бравіраваў сувязямі, рэгулярна браў хабар: былому чыноўніку Мінгарвыканкама зачытваюць абвінавачанне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0