02.08.2018 / 16:08

Сяржук Доўгушаў набірае ахвотных у Школу лідараў «Спеўнага сходу» 1

Заканчваецца набор у школу лідараў «Спеўнага сходу». Некалькі дзясяткаў заявак арганізатары ўжо атрымалі, але ахвотныя навучыцца арганізоўваць людзей для спеваў яшчэ могуць запоўніць анкету на старонцы праекту ў «Фэйсбуку».

«Сёння зробім апошнюю дату, бо хацелася б, больш рэгіёнаў каб далучыліся, бо няма Оршы, Віцебска, іншых гарадоў, таму сёння яшчэ можна падаць заяўку», — зазначыў Сяржук Доўгушаў, лідар «Спеўнага сходу» і вакаліст гурту «Вурай».

Удзел у школе бясплатны. Заняткі пачнуцца напрыканцы жніўня, і разлічаныя на некалькі этапаў навучання.

«Мы пазнаёмім людзей увогуле з сістэмай правядзення спеўных сходаў і зробім пробныя спеўныя сходы. Наступны этап — паедзем у тыя гарады, адкуль прыехалі лідары, і там правядзем пробныя сходы. Ну а на будучыню хацелася б выхаваць лідараў, якія маглі б праводзіць сходы самастойна», — дадаў Сяржук.

За чатыры гады існавання ініцыятыва «Спеўны сход» правяла дзясяткі мерапрыемстваў. Арганізатары школы лідараў плануюць, што пасля падрыхтоўкі вядоўцаў свае спеўныя сходы пачнуць ладзіцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах Беларусі.

belsat.eu

0
Шабаны / Адказаць
06.08.2018 / 00:47
А куда делся Чубат? Они же раньше вдвоем этим занимались.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру