02.08.2018 / 16:38

Кіраванне эканомікай, карані нашых прозвішчаў, казка пра ката Шпрота — «Акадэмкніга» прапануе выданні на любы густ 1

Набыць гэтыя выданні можна ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў. Ганна Янкута. Іллютрацыі Ліліі Давыдоўскай. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2018.

Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі і мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца спраўляцца з нягодамі.

 

Арганы Беларусі. The organs of Belarus: з аўдыёдадактам (CD). Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2018.

Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця.

У багатай музычнай скарбонцы беларусаў— імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню «каралю музычных інструментаў».

У багата ілюстраваным выданні «Арганы Беларусі» змешчана інфармацыя пра 123 арганы, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, і майстрах, якія іх стваралі, падаюцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента. Кніга таксама расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва.

 

Институты правят экономикой. Лученок А.И. Минск: «Беларуская навука», 2018.

У кнізе ў навукова-папулярнай форме тлумачыцца важнасць інстытутаў як правілаў, якія рэгулююць эканоміку. Выкладзены тэарэтыка-метадалагічныя асновы прымянення інстытутаў, якія забяспечваюць ўзгадненне эканамічных інтарэсаў, абгрунтаваны шкоду імпарту чужых інстытутаў і небяспека інстытуцыйных пастак. Дадзены практычныя рэкамендацыі.

Праца прызначана для кіраўнікоў рознага ўзроўню, прадпрымальнікаў і для ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі падыходамі да кіравання эканомікай.

 

Карані нашых прозвішчаў. Лемцюгова В.П.. Гапоненка І.О. Минск: «Звязда», 2018.

Паходжанне прозвішчаў - адна з самых прывабных і запатрабаваных тэмаў беларускай антрапанімікі. Нашы суайчыннікі актыўна шукаюць свае карані, спрабуюць асэнсаваць сваю культурную спадчыну. Кніга «Карані нашых прозвішчаў» стане ў гэтым сэнсе добрай дапамогай. У ёй раскрываецца зыходная аснова, структурная арганізацыя і семантыка больш як трох тысяч беларускіх прозвішчаў.

У кнізе прапануюцца навуковыя версіі паходжання прозвішчаў, атрыманыя ў працэсе даследавання з апорай на факты і навуковыя веды. 

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

3
Грамазека / Адказаць
03.08.2018 / 12:36
У 1897 палова сялян не мела прозвишчы, аж да 1930 году. Быу напрыклад Сапля, и дзед и бацька, усе Сапли, зямлю арали, ад цямна да цямна, рукавом абцер пот с илба и далей, па сутнасци мала чым адрознивауся ад бусла, што побач хадзиу. Тольки бусел пана не меу. Можна канешне уявиць сабе, што яки небудзь Стецкевич там часам герб сабе малявау, але... не ильсците сабе беларусы, сто гадоу не прайшло, а ужо важными парабилися.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру