02.08.2018 / 16:45

Як мінскія ўлады ловяць парушальнікаў каля вадаёмаў з дапамогай дронаў 4

Начальнік аддзела аператыўнага кантролю Мінгаркампрыроды Дзмітрый Александровіч, прыпаркаваўшы службовы транспарт на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, запускае ў неба квадракоптар.

— Дрон з'явіўся ў камітэце не так даўно, — тлумачыць эколаг. — І мы ўскладаем на яго вялікія надзеі, таму што з дапамогай такой прылады можна вельмі хутка вывучыць абстаноўку на той тэрыторыі, дзе праводзіцца рэйд. Квадракоптар зусім не перашкаджае тым, хто адпачывае, і здольны пракрасціся туды, дзе праблематычна праехаць на транспарце або прайсці пешшу. Акрамя таго, ён эканоміць нам паліва і дапамагае знізіць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу.

Вінтакрылыя машына з пацешным гудзеннем падымаецца ў паветра. Хвіліна-другая — і яна раствараецца ў небе. А на экране манітора, які трымае ў руках начальнік аддзела, праплываюць сімпатычныя краявіды.

У прыбярэжнай паласе каля вадасховішча звычайна пакідаюць свой транспарт аматары рыбалкі. На гэты раз удзельнікі рэйду выяўляюць адразу некалькі парушальнікаў.

— Вы ў курсе, што паркавацца бліжэй чым за 30 метраў ад зрэзу вады забаронена? — цікавіцца ў аднаго з такіх кіроўцаў Дзмітрый Александровіч.

— Першы раз чую, — кажа парушальнік.

Аднак не спрачаецца і моўчкі падпісвае пастанову аб адміністрацыйным спагнанні. Штраф у дадзеным выпадку складае 12,25 рубля.

— Аплаціце ў банку і прынесяце квітанцыю ў Мінгаркампрыроды на Пляханава, 18, — тлумачыць парадак дзеянняў эколаг. — А зараз перастаўце, калі ласка, ваш транспарт на паркоўку паблізу.

Уладальнік белага «Пежо» і тут не спрачаецца.

А вось гаспадар «Аўдзі», адагнаўшы сваю машыну далей ад вады, адмаўляецца прад'явіць вадзіцельскія дакументы.

— Вы ж не ДАІ, — пярэчыць мужчына.

Удзельнікі рэйду таксама не спрачаюцца.

— Калі кіроўца не згодны з прэтэнзіямі ці не гатовы прад'явіць дакументы, складаецца не пастанова, а пратакол. У нас ёсць фота, на якім зафіксавана парушэнне. Штраф у такой сітуацыі будзе значна вышэйшы, — кажа Дзмітрый Александровіч.

3
Ivanko / Адказаць
02.08.2018 / 16:55
Напэўна працуюць тыя дроны якiя знiклi на Дзень Волi )
0
Olka / Адказаць
02.08.2018 / 18:37
Ivanko, наивный вы) Те дроны уже давно в частной коллекции у нужных людей и никто из посторонних их не увидит.
0
ухваляю! / Адказаць
02.08.2018 / 21:56
Яшчэ б штрафавалі тых, хто смецце паліць. Але Саша разрашыў ляхтарату, таму будуць беспакарана забруджваць паветра. Папалілі б яны у Канадзе, то дзесятаму наказалі б.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру