02.08.2018 / 17:05

«Коммерсант»: Расія незадаволеная новым кіраўніцтвам Арменіі. Пастаўкі зброі з Расіі ў Арменію пад вялікім пытаннем 17

Маскву раздражняюць некаторыя дзеянні новых уладаў Арменіі ў дачыненні да былых кіраўнікоў краіны. Пра гэта заявіў «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў расійскіх дзяржаўных структурах.

У прыватнасці, Крэмль не задаволены тым, што да адказнасці прыцягваюць генеральнага сакратара Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Юрыя Хачатурава, які раней кіраваў ерэванскім гарнізонам. На думку Масквы, гэта «сур'ёзны ўдар па іміджы вайсковага блока».

У размове з «Коммерсантом» топ-менеджары двух расійскіх банкаў заявілі, што пагадненне аб выдачы Ерэвану крэдыту на 100 мільёнаў даляраў і пастаўках стралковай зброі, «Іскандэраў-Э», знішчальнікаў Су-30СМ «пад вялікім пытаннем».

1
Ladzimir / Адказаць
02.08.2018 / 17:12
Плюйце на Маскву. Хто яна вам?Грошы? Зарабляць трэба самім. Дармавыя грошы некалі выльюцца ў вылікія праблемы.Так што лепей троху пратрымацца, чым лезці ў кабалу да не вельмі надзейнага партнера.А свае недавольства няхай засунуць сабе ў ****!
1
LMI / Адказаць
02.08.2018 / 17:15
Значыць будуць дабівацца лаяльнасьці да Путлера канфліктамі ў Нагоным Карабахе. А калі армяне сапраўды паспрабуюць сысьці ў Эўропу - распачнуць паўнавартасную вайну як тое было адразу пасьля скананьня СССР (1992-94)
1
Alex / Адказаць
02.08.2018 / 17:33
Дык можа самы час для армян каб задумацца, ці патрэбна ім тое АДКБ з такімі саюзнікамі, і можа пераарыентавацца ў іншы кірунак... Намёк дадзены недвухсэнсоўны.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру