Прэс-сакратар гарадской паліцыі ў Цюрыху заўважае, што абутак для паліцэйскіх сабак — гэта далёка не навіна. Справа ў тым, што ён выкарыстоўваецца ў аперацыях, дзе існуе небяспека шкла на зямлі. Больш за тое, калі сабакі рыюцца ў аўтамабілях, напрыклад, у пошуках наркотыкаў, яны таксама носяць абутак, каб абараніць салон ад пашкоджання кіпцюрамі.

З гэтага часу абутак жывёлам выдалі і з-за спёкі. Пры гэтым паліцэйскія самі вырашаюць, абуваць сваіх чатырохногіх сяброў ці не.

Паліцэйскія раяць і звычайным уладальнікам сабак паклапаціцца пра сваіх гадаванцаў — маленькіх браць на рукі, а вялікім купіць абутак.

Зразумець, што асфальт вельмі гарачы і небяспечны для жывёл проста — дастаткова прыкласці да яго далонь на пяць секунд. Калі стане занадта горача, гэта азначае, што для сабачых лап гэта прыкладна тое ж самае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0