02.08.2018 / 17:57

Генпракуратура Украіны: У выніку «тэракта Саўчанка» маглі пацярпець да 10 тысяч чалавек 12

Для здзяйснення тэракта, які нібыта планавалі дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка і Уладзімір Рубан, патрабавалася да 20 чалавек. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў дырэктар Кіеўскага навукова-даследчага інстытута судовых экспертыз Аляксандр Рувін.

Эксперт дадаў, што непасрэдна наносіць удары з 4 мінамётаў, якія знайшлі ў Рубана, маглі да 10 чалавек.

Паводле яго слоў, нібыта запланаваныя 44-46 стрэлаў можна было ажыццявіць за 15 хвілін максімум.

Мінімальная далёкасць гэтых мінамётаў — 460 метраў, максімальная — 7 кіламетраў.

Паводле падлікаў экспертаў, «тэракт» мог прывесці да 10 тысяч пацярпелых.

Генпракурор Юрый Луцэнка падчас брыфінгу таксама паведаміў, што праваахоўнікі вывучаюць сувязі Саўчанка з кумам прэзідэнта Расіі Віктарам Мядзвядчуком.

17
Сенатор Макей / Адказаць
02.08.2018 / 18:14
10 тысяч?! Тоесть в 2 раза больше чем официально чем погибло в зоне АТО из 4 минометов?

Шикарная фантастика. Давно такого не читал.
5
Свабода / Адказаць
02.08.2018 / 18:17
А праз мяжу, з тэрыторыі Беларусі, не прарываліся  джыпы з баевікамі беларускага КДБ?

Не веру, што можна арганізаваць тэракт, з 10 тысяччу пацярпелых.
5
user / Адказаць
02.08.2018 / 18:26
Даже в ГТА столько убить не  получится)))
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру