02.08.2018 / 18:57

У Беларусі знайшлі матылька, якога не бачылі з 1902 года 4

Матылёк, які лічыўся зніклым, стракатка травяная знойдзены ў рэспубліканскім біялагічным заказніку «Днепра-Сожскі» ў Лоеўскім раёне, паведамляе БелТА.

Гэты від лічыўся ў Беларусі зніклым. Апошняя згадка пра матылька датаваная 1902 годам — у кнізе Арнольда «Каталог насякомых Магілёўскай губерні».

Ва Усходняй Еўропе асноўным месцам пражывання гэтага матылька з'яўляюцца Карпаты. Зафіксаваць матылька дырэктар заказніка змог у канцы ліпеня, хоць упершыню ён убачыў яго яшчэ летась.

1
Лацін / Адказаць
02.08.2018 / 19:12
Я вітаю цябе, Стракатка!
0
Пятрок / Адказаць
02.08.2018 / 19:54
Магу памыляцца, але ўсеж, да сярэдзіны 50-х, да пачатку асушэння балот,на поўдні маларыцкага раена сустракаўся часта.
1
мінак / Адказаць
02.08.2018 / 20:27
Дзякуй! Сапраўды, так не хапае пазытыўных навінаў! Варта было б заснаваць беларускамоўны партал, дзе былі б толькі пазытыўныя навіны
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру