Рынкавая капіталізацыя Apple перавысіла $1 трыльён, яна склала $1,006 трыльёна, сведчаць даныя біржы NASDAQ.
Фота: Flickr.
Акцыі Apple падчас таргоў у чацвер дасягнулі адзнакі $206,9.
Напярэдадні акцыі Apple на фоне справаздачы кампаніі пра рост прыбытку і выручкі ў трэцім квартале 2018 фінансавага года падаражэлі больш чым на 5%.
Для параўнання, гадавы ВУП Беларусі — каля $50 мільярдаў, гадавы ВУП Расіі — каля $1,5 трыльёна.