02.08.2018 / 19:40

У Кітаі пабудавалі хмарачос з вадаспадам ВІДЭА 9

У кітайскай правінцыі Гуйчжоў пабудавалі хмарачос Liebian International Plaza з самым вялікім штучным вадаспадам у свеце.

Пры вышыні будынка 121 метр вышыня вадаспаду складае 108 метраў. Магутны струмень вады пачынае падаць практычна з верхніх паверхаў шматпавярховіка. У сонечны дзень вадаспад стварае перад фасадам будынка маляўнічыя вясёлкі.

Каб запусціць вадаспад, чатыры 185-кілаватныя помпы падымаюць ваду наверх. Затым вада падае ў спецыяльны рэзервуар ля падножжа будынка.

У памяшканні хмарачоса знаходзяцца гандлёвы цэнтр, гасцініца і офісы.

10
Scooter / Адказаць
02.08.2018 / 19:56
Спадзяюся, ўключаць яго будуць рэдка і толькі для паказухі, бо ніякой мэтазгоднасьці ў тым, каб ён працаваў пастаянна, няма! А нехта мабыць добра наварыўся на гэтым "цудзе"...
8
3001 / Адказаць
02.08.2018 / 20:11

Столькі энэргіі толькі на тое, каб паказаць панты свае. Хаця што там.. глабальнага пацяплення няма.. гэта ж усё левакі прыдумалі.. а багатаму не забароніш

Адзін вялікі фэйспалм.. хаця і прыгожа
1
Юрась / Адказаць
02.08.2018 / 20:42
Ідэальнае месца для самагубства! У хуткім парадку легалізаваць эфтаназію у Кітаі! Адбою не будзе.. шыкоўнае месца.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру