У інтэрнэце набірае папулярнасць ролік з сабакам па мянушцы Рыта, які выпадкова праглынуў наркотыкі на вуліцы. Відэа апублікаваў карыстальнік Twitter з ЗША Сэт Мерсінг (Seth Mersing).

«Вось кароткі запіс з удзелам майго сабакі ў шпіталі пасля таго, як ён знайшоў нешта ядомае падчас нашай прагулкі ў парку», — адзначыў Мерсінг ў апісанні да відэа. На роліку бачна, як гадаванец ў незвычайнай позе ляжаў на стале, прыжмурыўшы вочы і прыціснуўшы да грудзей пярэднюю лапу.

Гаспадар сабакі распавёў, што не звярнуў увагу, чым паласавалася жывёла на прагулцы. Аднак праз 30 хвілін Рыта пачала паводзіць сябе дзіўна, а ўначы яна самлела, таму Мерсінг вырашыў адвезці сабаку да ветэрынара.

Медыкі правялі некалькі аналізаў мачы і высветлілі, што гадаванец праглынуў наркотыкі: тэст паказаў дадатны вынік на марыхуану. У выніку Рыту пакінулі на ноч у бальніцы і правялі ёй дэтаксікацыю.

Калі ветэрынары заявілі Мерсінгу, што жыццю сабакі нічога не пагражае, ён запісаў відэа і выклаў у Twitter. За пару дзён ролік сабраў каля 200 тысяч лайкаў.

Некаторыя каментатары папракнулі мужчыну ў тым, што ён сам пачаставаў Рыту наркотыкамі, аднак гаспадар хутка абверг усе абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?