02.08.2018 / 21:09

Гарадзенец скраў з рахунку грамадскага аб'яднання 55 тысяч рублёў 1

Гарадзенец скраў з рахунку грамадскага аб'яднання каля 55 тысяч рублёў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка. Мужчына, у якога ўжо былі праблемы з законам, падазраецца ў крадзяжы буйной сумы грошай, якія належаць Грамадскаму аб'яднанню сярэдніх медыцынскіх работнікаў Гродзенскай вобласці.

Падазраваны скарыстаўся атрыманым электронным ключом да банкаўскага рахунку і наўмысна ўвёў у камп'ютарную сістэму банкаўскай установы і працэсінгавага цэнтра ілжывую інфармацыю аб выкарыстанні банкаўскага рахунку. У выніку за шэсць месяцаў злачынца скраў суму ў памеры каля 55 тысяч рублёў.

0
Нехта / Адказаць
04.08.2018 / 19:22
А лохи платили взносы... Платили бы и дальше, но вот вскрылось.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру