Расія спрабуе паўплываць на выбары ў Кангрэс ЗША ў лістападзе, а таксама на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе, заявіў дырэктар нацыянальнай разведкі ЗША Дэн Коўтс, перадае Reuters.

Па словах дырэктара разведкі, амерыканскія спецслужбы працягваюць фіксаваць паўсюдную кампанію Расіі па распаўсюджванні інфармацыі з мэтай аслабіць і раскалоць ЗША.

Ён дадаў, што Расія — не адзіная краіна, якая спрабуе ўмяшацца ў амерыканскія выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0