02.08.2018 / 22:53

Брэсцкі клуб Марадоны вырваў трыумфальную нічыю на апошняй секундзе матча з грэкамі ВІДЭА 17

Футбалісты брэсцкага «Дынама» прабіліся ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы.

Каманда Дыега Марадоны прайгравала грэчаскаму «Атромітасу» амаль да самага фінальнага свістка, але на 5-й кампенсаванай хвіліне другога тайма Павел Няхайчык зраўняў лік — 1:1, —вывеўшы берасцейцаў у наступны этап.

У першай гульні ў Брэсце дынамаўцы выйгралі з мінімальнай перавагай 4:3. У наступным раўндзе каманда Шпілеўскага і Марадоны сустрэнецца з кіпрскім «Апалонам».

Мінскае «Дынама» ўжо выйшла ў 3-і раунд, двойчы адолеўшы славацкі клуб «Дунайска Стрэда» — 3:1 (у гасцях) і 4:1 (дома). Цяпер супернікам мінчукоў будзе расійскі «Зеніт» з Санкт-Пецярбурга.

Салігорскі «Шахцёр» прайграў у гасцях польскаму «Леху» з лікам 1:3 і вылецеў з турніру.

0
Dzianis / Адказаць
02.08.2018 / 22:56
На 5:20 грэцкія паліцмейстары, пасля гола Нехайчыка, "дубасят" балеьшчыкаў Брэста... Цікава
1
гыгыгы / Адказаць
03.08.2018 / 00:02
Малайцы. Каманда становица камандай менавита праз такия матчы.
0
Ігар / Адказаць
03.08.2018 / 00:08
Гэта ўмець трэба - так напісаць пра матч, што не зразумела, з якім лікам ён скончыўся.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру