02.08.2018 / 23:23

У дзіцячых садках у бацькоў патрабуюць копіі пашпартоў для стварэння «базы дармаедаў» 30

У дзіцячых садках у бацькоў пачалі прасіць прынесці копіі пашпартоў. Кажуць, ствараецца адзіная база людзей, якія не былі заняты ў эканоміцы, так званых дармаедаў. Ва ўпраўленні адукацыі вобласці тлумачаць: патрабаваць дакумент або яго копію ніхто права не мае. Але база сапраўды ствараецца.

У галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама дапоўнілі інфармацыю, патлумачыўшы, што як такой базы даных яшчэ няма. Механізм, па якім даныя будуць трапляць у базу, яшчэ не наладжаны, таму працэс збору даных прыпынілі. У аддзеле дашкольнай адукацыі таксама адзначылі, што патрабаваць пашпарт або яго копію ў бацькоў адміністрацыя садкоў права не мае.

Ва ўпраўленні працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, што база даных сапраўды ствараецца.

0
ўантуфры / Адказаць
03.08.2018 / 00:06
Трэба зрабіць плакат: "а ты яшчэ не здаў грошы на мой заробак, дармаед ?" - і пагрозлівы пляшывы чыноўнік тыча у ваш бок тоўстым пальцам з манікюрам.
14
анон / Адказаць
03.08.2018 / 00:17
Вы напрасно баламутите народ. У них отберут детей они будут считать что так и трэба. Бесполезно всё.
1
o_O / Адказаць
03.08.2018 / 00:45
у Наваполацку таксама
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру