02.08.2018 / 23:40

Трох маладых буслоў ад гібелі выратавалі супрацоўнікі МНС ФОТЫ 7

Птушак, якія танулі ў рацэ, заўважылі мясцовыя жыхары, якія пераходзілі цераз мост над рэчкай, паведамілі Intex-press у Ляхавіцкім РАНС. Пра птушках, якія трапілі ў небяспеку, мінакі адразу ж паведамілі ў Ляхавіцкі РАНС.

— Калі нашы супрацоўнікі прыбылі на бераг ракі, яны ўбачылі трох буслоў, якія цялёпкаліся за некалькі метраў ад берага, — распавялі ў Ляхавіцкім РАНС. — Птушкі ўжо амаль страцілі сілы, на паверхні былі толькі галовы з дзюбамі, а біць крыламі, каб не сысці пад ваду, яны ўжо практычна не маглі.

Супрацоўнікі МНС зайшлі ў ваду і вынеслі буслоў на бераг. Пасля гэтага іх адвезлі на мясцовую ветэрынарную станцыю, дзе яны застануцца да заўтра.

«Пацярпелыя» — гэта хутчэй за ўсё маладое патомства буслоў, якое якраз цяпер вучыцца лятаць. На акваторыю рэчкі птушкі, верагодна, прызямліліся памылкова, пераблытаўшы яе з балотам, адзначылі ў Ляхавіцкім РАНС.

Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/

Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/

Фото: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/

Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/

Фото: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/

Фота: Ляхавіцкі веснік http://www.lves.by/

0
Ягор / Адказаць
03.08.2018 / 01:07
Малайцы!
0
Б-Ч-Б / Адказаць
03.08.2018 / 04:08
Хоць якая добрая навіна, сярод адных жахаў! Прыгожыя птушачкі
0
Northbelarusan / Адказаць
03.08.2018 / 04:51
Зух!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру